Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 октября

У раёне прайшла акцыя «Дзеці міру»

“Дзеці міру” – акцыю пад такой назвай на Бялыніччыне ў чацвёрты раз правяла раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру”. За гэты час у перыяд традыцыйнага Тыдня міру ў раёне нарадзіліся 19 немаўлят, сёлета – адно дзіця.
14 кастрычніка, у Дзень Маці, старшыня  раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Надзея Серыкава наведалася да маленькіх жыхароў Бялыніччыны, якія першымі ў гісторыі раёна атрымалі пасведчанне “Дзіця міру”. Гэтым хлопчыкам і дзяўчынкам сёлета споўнілася ўжо 3 гады і яны пайшлі ў дзіцячы садок.
З падарункамі для самых “мірных” дзяцей Прыдруцкага краю госці завіталі ў яслі-сад №5 Бялынічаў. У гэты дзень тут панавала па-сапраўднаму цёплая атмасфера. Вялікая заслуга ў гэтым выхаванцаў старэйшай групы дашкольнай установы, якія парадавалі прысутных цудоўнай канцэртнай і забаўляльнай праграмамі.
     Святочны настрой не пакідаў у Дзень маці і сямейны саюз Таццяны і Юрыя Ходас з Бялынічаў. Сёлета ў Тыдзень міру яны адзіныя ў раёне нарадзілі немаўля – сына Андрэя. Па традыцыі старшыня  раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Надзея Серыкава ўручыла сям’і адпаведнае пасведчанне і грашовую дапамогу. 

dzetimiry

Поделиться: