Алімпійскія дні моладзі Магілёўскай вобласці па гандболе сярод дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння прайшлі на мінулым тыдні ў Бялынічах. На спартыўнай пляцоўцы ФАК “Друць” у паядынках сустрэліся дружыны з Мсціслаўля і Бялынічаў. Па выніках турніру мацнейшымі аказаліся бялыніцкія гандбалісткі. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.
З 24 па 29 кастрычніка 7 нашых спартсменак ў складзе зборнай каманды вобласці прымуць удзел у адпаведных рэспубліканскіх днях моладзі, якія пройдуць у Брэсце.
Поделиться: