Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цемнаце” пройдзе на тэрыторыі нашага раёна з 21 па 30 кастрычніка. Супрацоўнікі аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС нагадваюць пешаходам аб выкарыстанні пры руху па дарозе святлоадбівальных элементаў, а веласіпедыстам і возчыкам гужавога транспарта – святлоадбівальных камізэлек.
Летась у нашым раёне зарэгістравана 5 ДТП з удзелам пешаходаў, падчас якіх 2 чалавекі загінулі і 4 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. З пачатку бягучага года - 1 ДТП, 1 пешаход траўміраваны.
Поделиться: