Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 октября

Бялынічанка Дар’я Цапік з абласных спаборніцтваў прывезла дзве ўзнагароды

    Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на прызы заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Андрэя Міхневіча прайшлі на мінулым тыдні ў Бабруйску. Юныя лёгкаатлеты вобласці, у тым ліку і 5 выхаванцаў Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, спаборнічалі ў кіданнях, скачках, бегавых дысцыплінах і іншых відах спорту.
Дзве ўзнагароды вышэйшай пробы прынесла ў скарбоку нашай дружыны  вучаніца СШ № 2 Дар’я Цапік.  Дзяўчына паказала лепшыя вынікі ў скачках у даўжыню і трайным скачку.


Поделиться: