Трыццатая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання адбылася 25 кастрычніка. На парадак дня было вынесена адно пытанне: “Аб зацвярджэнні старшыні Бялыніцкага райвыканкама”. На гэту пасаду старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Руднік прапанаваў дэпутатам зацвердзіць кандыдатуру Мікалая Кадаценкі, якая напярэдадні была ўзгоднена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Дэпутаты аднагалосна зацвердзілі Мікалая Міхайлавіча старшынёй Бялыніцкага райвыканкама.
Мікалай Кадаценка нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Батаева Хоцімскага раёна. Ён скончыў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў старшынёй калгаса “Прагрэс” Хоцімскага раёна, першым намеснікам старшыні Клімавіцкага райвыканкама, з 2005 года ўзначальваў Чэрыкаўскі райвыканкам.
Поделиться: