Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

29 октября

У Бялынічах прайшоў раённы конкурс «Піянер года»

    Раённы конкурс “Піянер года” прайшоў у Бялынічах у мінулую суботу. Творчае спаборніцтва сабрала самых актыўных і ініцыятыўных лідэраў піянерскіх дружын Прыдруцкага краю.
На сцэну СШ №1 імя Пашкоўскага выйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі з 8 устаноў адукацыі раёна, каб прадэманстраваць свае арганізатарскія, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці.
        Лідэраў-піянераў чакалі цікавыя конкурсныя іспыты. У першым туры пад назвай “Самапрэзентацыя” рабяты разам з групамі падтрымкі распавялі аб сваіх талентах. Веданне ўставу, сімвалаў, рытуалаў, гісторыі  піянерскага руху ўдзельнікі прадэманстравалі ў інтэлектуальным этапе “Піянеррынг”. У конкурсе “Я – піянер” школьнікі праверылі сваё аратарскае майстэрства.
    Па выніках трох тураў звання “Піянер года” ўдастоена Кацярына Шык з піянерскай дружыны імя Аляксандра Чакаліна Эсьмонскага КДзССШ. Другое месца прысвоена Маргарыце Лашкевіч з дружыны імя Мікалаева Кітаева СШ №1 імя Пашкоўскага, трэцяе – лідэру піянерскай дружыны імя Асмана Касаева Цяхцінсканга КДзССШ Валянціне Цэдрык.
    Пераможца і прызёры атрымалі дыпломы і падарункі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённага Савета грамадскага аб’яднання “БРПА”, і райкама “БРСМ”.  

Поделиться: