Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 ноября

Вынікі спаборніцтваў па шашках і шахматах сярод школьнікаў

    Завяршыўся чарговы этап круглагадовай спартакіяды сярод школьнікаў – спаборніцтвы па шашках і шахматах. У агульнакамандным заліку сярод сярэдніх устаноў адукацыі ў турніры па шашках перамогу святкавалі вучні СШ №2. На другую прыступку п’едэсталу гонару ўзнялася каманда Цяхцінскага ВПКДССШ. Трэцімі прызёрамі сталі рабяты з СШ №1 імя Пашкоўскага. У асабістым першынстве сярод юнакоў лепшых вынікаў дасягнулі вучні Ілья Мардачоў з СШ №1 імя Пашкоўскага і вучні СШ №2 Ілья Забаронак і Максім Міхалькоў. Сярод дзяўчынак пераможцамі сталі Карына Жукава і Святлана Аднаклубава з Эсьмонскага і Цяхцінскага ВПКДССШ адпаведна.
У спаборніцтвах па шахматах у агульнакамандным заліку не было роўных дружыне Эсьмонскага ВПКДССШ. Другое месца заваявалі навучэнцы СШ №2. У кроку ад іх спыніліся спартсмены Вішоўскай СШ. У асабістым першынстве лепшымі шахматыстамі сталі Дар’я Жаркевіч з Машчаніцкай СШ і вучні Эсьмонскага ВПКДССШ Аліна Атрошкіна і Віктар Семашкевіч.
Поделиться: