У мінулую суботу кіруючае звяно арганізацый, прадпрыемстваў і
гаспадарак раёна мераліся сіламі ў настольным тэнісе. У выніку, сярод
жанчын першае месца заваявала аператар ЭВМ райспажыўтаварыства Марына
Шабусава, другім прызёрам стала дырэктар Лебядзянкаўскага комплексу
дзіцячы сад-пачатковая школа Таццяна Вашацькова, на трэцюю прыступку
п’едэсталу гонару ўзнялася галоўны ўрач РЦГіЭ Алена Дамарацкая. Лепшымі
майстрамі малой ракеткі сярод мужчын прызнаны кіраўнік фізічнага
выхавання ПЛ№17 Аляксей Галаўнёў, намеснік начальніка РАНС Аляксандр
Цеплякоў і майстар вадаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі прадпрыемства
“Жылкамгас” Барыс Лазоўскі.
Поделиться: