Падведзены вынікі
абласной выставы “Сонечная палітра”, якая праходзіла ў Магілёве на базе
абласнога цэнтра творчасці дзеля фарміравання эстэтычнай культуры і
папулярызацыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сярод
моладзі.
567 творчых работ з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны былі
прадстаўлены на выставе. Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі навучэнцы
шматпрофільнага цэнтра “Ветразь”. Дыпломам 1-й ступені ва ўзроставай
катэгорыі 13-15 гадоў узнагароджаны навучэнец аб’яднання па інтарэсах
“Вітражы” Станіслаў Скугараў, Дыпломамі 2-й ступені адзначаны навучэнкі
аб’яднання па інтарэсах “Тэатр лялек” Паліна Кузняцова і Кацярына
Макаранка. Віншуем юных талентаў Бялыніччыны!
Поделиться: