Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 ноября

Да сусветнага дня барацьбы са СНІДам

    У рамках сусветнай кампаніі супраць СНІДу і сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня, у нашым раёне пройдзе шэраг мерапрыемстваў. Ва ўстановах адукацыі, культуры, ЦРБ, прадпрыемствах і арганізацыях Бялыніччыны запланаваны шматлікія тэматычныя акцыі: “Чырвоная лінія. Спынім СНІД разам”, “Здароўе і спорт без СНІДу”, “Моладзь супраць СНІДу”, рэспубліканская акцыя “СТОП – СНІД”. У школах Прыдрутчыны пройдуць тэматычныя класныя гадзіны, віктарыны, дыспуты. Апроч таго, вучні прымуць удзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы плакат па праблеме ВІЧ/СНІД.
    Па стану на 1 лістапада бягучага года ў Бялыніцкім раёне пражывае 7  ВІЧ-інфіцыраваных: двое з Бялынічаў і пяцёра з сельскай мясцовасці. З 7 чалавек – шасцёра інфіцыраваліся палавым шляхам, адно дзіця інфіцыравалася ВІЧ ад маці.
    У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 922 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, па рэспубліцы гэты паказчык склаў 15 412 выпадкаў.
    Эпідэмію ВІЧ нельга спыніць, калі не дабіцца моцнага і ўстойлівага поспеху ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Для зніжэння тэмпаў яе распаўсюджвання неабходны шырокамаштабныя прафілактычныя мерапрыемствы, інфармацыйныя кампаніі і акцыі.



Поделиться: