Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 декабря

Пацвердзілі свае званні

    На мінулым тыдні ў РЦК адбыўся канцэрт, на якім творчыя калектывы Бялыніччыны пацвярджалі званне “Народны” і “Узорны”. Удзел у ім прынялі добра вядомыя і любімыя народныя ансамблі “Славяне” і “Бялыніца”, узорны харэаграфічны ансамбль “Созвездие”, народная агітбрыгада “Всегда в пути”. Узровень выступаючых калектываў ацэньваўся кампетэнтнымі членамі камісіі пад старшынствам галоўнага хормайстра Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Аліны Фядосавай.
    Па выніках прагляду ўсе калектывы паспяхова пацвердзілі свае званні. Дарэчы, народная агітбрыгада “Всегда в пути” была перайменавана ў народны тэатр мініяцюр “Імпульс”, паколькі ў апошні час калектыў пачаў працаваць у іншых формах і жанрах.

Поделиться: