З 17 снежня па 10 студзеня на Бялыніччыне пройдзе традыцыйная навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Удзел у святочных мерапрыемствах прымуць кіраўнік раёна, яго намеснікі, начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак Прыдрутчыны. Да прыкладу, 17 снежня ў дапаможнай школе-інтэрнаце будзе арганізавана свята для дзяцей “Прыгоды ля навагодняй ёлкі”, 24 снежня выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прымуць удзел у ранішніку “Навагодняя казка”, 28 снежня ў раённым Цэнтры культуры адбудзецца традыцыйнае шоу “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых!” Завершацца навагоднія мерапрыемствы 3 студзеня гарадскім святам для дзяцей, якое распачнецца у 11 гадзін каля гарадской ёлкі.
Поделиться: