Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 декабря

У Бялынічах адбыўся рэспубліканскі турнір па дзюдо

    Рэспубліканскі турнір у праграме адкрытага першынства Бялыніцкай ДЮСШ па дзюдо сярод юнакоў 2002-2003(04) гадоў нараджэння прайшоў у нашым райцэнтры ў мінулую суботу. За званне лепшага дзюдаіста змагаўся 291 юны спартсмен, з якіх 18 – выступалі за Бялыніцкую дзіцячую юнацка-спартыўную школу. На татамі спаборнічалі 19 каманд з 15 населеных пунктаў рэспублікі.
У сваім звароце да ўдзельнікаў турніру генеральны сакратар Федэрацыі дзюдо, старшы трэнер  нацыянальнай каманды, майстар спорту СССР па барацьбе дзюдо Віталь Карнаушэнка падкрэсліў: “Дзюдо – вельмі складаны, аднак цікавы шлях у жыцці. Для многіх з рабят гэты від спорту стане стартавай пляцоўкай у спартыўную кар’еру.  Магчыма, многія з удзельнікаў турніру  - будучыя члены нацыянальнай зборнай Беларусі”.
Нягледзячы на свой юны ўзрост, спартсмены прадэманстравалі зусім недзіцячыя мужнасць і байцоўскі характар. У выніку, перамогу святкавалі мацнейшыя. У ліку якіх ёсць і бялыніцкія дзюдаісты. Так, ў вагавай катэгорыі да 50 кілаграмаў другім стаў Дзмітрый Ларкін, трэцяе месца заняў Станіслаў Грыневіч. Апроч таго, добрую спартыўную падрыхтоўку прадэманстравалі Уладзіслаў Шархуноў, Аляксандр Чарткоў, Ігар Бацішча, Станіслаў Пушкароў і Арсеній Мацюшэўскі.
­stan_2013_1

­stan_2013_1
Поделиться: