Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 декабря

Сямікласніца Іскраўскай базавай школы ўзнагароджана Дыпломамі 3 ступені

Падведзены вынікі абласнога конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Удзел у ім прымала таленавітая моладзь, якая цікавіцца раслінным і жывёльным светам нашай краіны, пытаннямі стану навакольнага асяроддзя, праблемамі рэсурсазберажэння і праводзіць навукова-даследчую работу ў гэтых напрамках. Свае здольнасці ў гэтым конкурсе прадэманстравала і сямікласніца Іскраўскай базавай школы Ірына Мазанава. Дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломамі 3 ступені ўпраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

Поделиться: