Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 декабря

У абласным конкурсе вядучых гульнёвых праграм бялынічане занялі трэцяе месца

На базе цэнтра творчасці ў Магілёве прайшоў абласны конкурс вядучых гульнёвых праграм “Формула дзіцячай радасці – 2013”. Праводзілася творчае спаборніцтва дзеля стварэння ўмоў для павышэння ўзроўню педагагічнага майстэрства, выяўлення і распаўсюджвання лепшага вопыту працы педагогаў у арганізацыі гульнёвай дзейнасці дзяцей.
Усяго на суд журы было прадстаўлена 23 гульнёвыя праграмы з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку і з Бялыніцкага раёна.  
Сваю праграму пад назвай “Сказка ложь, да в ней намёк – бережливости урок” на абласны конкурс прывезлі намеснік дырэктара шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” па выхаваўчай рабоце Вольга Аўсяннікава і педагог-арганізатар установы Дзяніс Руцкі. Прадстаўлялі яе самі аўтары, а таксама педагог дадатковай адукацыі Надзея Кузняцова, навучэнкі аб’яднання па інтарэсах “Тэатр лялек” Паліна Кузняцова і Анастасія Матлахова.
 У выніку, каманда шматпрофільнага цэнтра “Ветразь” заняла 3 месца.

Поделиться: