Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 декабря

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала на Бялыніччыне

    Традыцыйная дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” стартавала ў мінулы аўторак на Бялыніччыне. На навагодні ранішнік да выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната з падарункамі завіталі шматлікія ганаровыя госці: намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Некрашэвіч, кіраўнік раёна Мікалай Кадаценка, дырэктар прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўдругчармет” Міхаіл Бондараў, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Белдругчармет” Аляксандр Анчук, старшыня прафсаюзнага камітэта гэтага прадпрыемства Сяргей Кадушкін, а таксама прадстаўнікі Белаграпрамбанка.  Шмат шчырых віншаванняў і прыемных святочных сюрпрызаў атрымалі рабяты ў гэты дзень: пыласос, ноутбук, мультымедыйны праектар і, канечне ж, салодкасці падаравалі госці хлопчыкам і дзяўчынкам напярэдадні Новага года. Дзеці ж, у сваю чаргу, парадавалі прысутных тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам Дзеда Мароза, Снягуркі і казачных герояў. Яны спявалі песні і частушкі, танцавалі, дэкламавалі вершы, вадзілі карагоды вакол ёлкі. Выхаванцы і педагогі падзякавалі гасцям за сапраўднае навагодняе цуда і ўручылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
dabr_akc
Поделиться: