Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 декабря

Ветэраны атрымалі падарункі ад «Белай Русі»

    Бялыніцкі раён актыўна рыхтуецца да святкавання 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Шэраг запланаваных мерапрыемстваў будуць накіраваны на тое, каб акружыць увагай і клопатам галоўных герояў урачыстасці – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. ­
Ужо сёлета адной з першых да гэтай знакавай падзеі далучылася раённая арганізацыя рэспубліканскга грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Днямі яе старшыня Лідзія Шчацінка з падарункамі завітала да трох ветэранаў вайны - Кацярыны Іванаўны Нізаўцовай, Івана Фёдаравіча Шаўцова і Сяргея Іосіфавіча Маразевіча. Лідзія Аляксандраўна выказала ім словы бязмежнай удзячнасці за іх гераічны подзвіг і перамогу і уручыла радыёпрыёмнікі, якія працуюць на FM-дыяпазоне. Расхваляваныя ветэраны былі вельмі расчуленыя такой увагай да іх. Тым больш, што радыё для іх – асноўная крыніца інфармацыі аб падзеях, што адбываюцца ў раёне, вобласці і рэспубліцы.           
    Такія дабрачынныя акцыі члены раённай арганізацыі “Белая Русь” плануюць праводзіць і надалей.  Дарэчы, не забываюць яны і аб ветэранах працы раёна. Трое з іх атрымалі у падарунак ад арганізацыі падпіску на “Народную газету” на 1-ы квартал наступнага года. ­bel_rus_2013
Поделиться: