Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 декабря

У Старасельскім дзіцячым сацыяльным прытулку адбыўся навагодні ранішнік

   Новы год адзін з самых радасных і жаданых святаў для дзяцей. Чакалі і рыхтаваліся да навагодняга ранішніка і выхаванцы Старасельскага дзіцячага сацыяльнага прытулку: разам з педагогамі вучылі вершы, песні, рыхтавалі навагоднія касцюмы, упрыгожвалі елку.
    Шмат гасцей прыехала на свята ў сацыяльны прытулак. З надыходзячым Новым годам выхаванцаў, а таксама працоўны калектыў установы павіншавала намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вольга Петрашова, якая падаравала прытулку посуд і электрамясарубку.
Шмат цёплых слоў і віншаванняў з надыходзячым Новым годам хлопчыкам і дзяўчынкам даслала намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Ад раённага выканаўчага камітэта Надзея Сяргееўна ўручыла рабятам дыван у гульнёвы пакой. Павіншавалі рабят са святам і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Шчацінка, дырэктар Бялыніцкага лясгаса Юрый Заблоцкі, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №701 ААТ “АСБ Беларусбанк” Андрэй Саланінка, намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” па ідэалагічнай рабоце Кацярына Жук. Яны падаравалі хлопчыкам і дзяўчынкам прынтар, посуд і салодкія падарункі. Хвіліны радасці і шчасця рабятам падарыла творчая група шматпрофільнага цэнтра “Ветразь”, якая падрыхтавала цікавае навагодняе прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягуркі.  


Поделиться: