Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 января

Юбілей

На днях адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю са дня заснавання установы адукацыі “Яслі-сад №5”, якая носіць назву “Крынічка”.
На свяце нельга было заставацца раўнадушнымі да цёплых дзіцячых усмешак, якія маленькія “кветачкі жыцця” дарылі ўсім прысутным. Выхаванцы дзіцячага садка, а таксама выпускнікі і працоўны калектыў спявалі песні, дэманстравалі свае таленты на сцэне перад бацькамі, калегамі і ўсімі прысутнымі.
Ганаровай граматай Бялыніцкага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй была ўзнагароджана загадчыца “Яслей – сада №5” Раіса Арлоўская, якая, дарэчы, займае гэту пасаду столькі, колькі існуе установа. Ганаровую грамату упраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі выхавацелі ўстановы Святлана Качанава і Наталля Грышанава.
У дзень юбілею дзіцячы садок не застаўся без падарункаў.  Ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава ўручыла камп’ютар, мультымедыйны праектар, экран і каляровы прынтар, ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь” яе старшыня Лідзія Шчацінка падаравала радыётэлефон. На юбілейным свяце таксама прысутнічалі прадстаўнікі  прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія аказваюць шэфскую дапамогу гэтай дзіцячай установе. Так, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнага унітарнага камунальнага дачэрняга будаўнічага прадпрыемства “ПМК-241” Таццяна Лісоўская з нагоды 25-годдзя са дня адкрыцця “Яслей-сада №5” падаравала ад імя арганізацыі сэртыфікат на 7 мільёнаў беларускіх рублёў і цацкі. Бялыніцкае прадпрыемства “Жылкамгас”, якое прадстаўляў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Мікалай Сыцевіч, прадаставіла 10 кубоў піламатэрыялаў.
Як вядома, ніводнае свята не абыходзіцца без сюрпрызаў. Выключэннем не стаў і юбілей “Яслей-сада №5” гарадскога паселка. Павіншаваць калектыў дзіцячай установы прыехаў выхадзец Прыдруцкага краю, зорка беларускай эстрады – Іван Буслай, які падарыў усім гасцям радасны настрой і прыемныя уражанні.

Поделиться: