Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

16 января

Кадравыя змены

11 студзеня 2014 года на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раённага выканаўчага камітэта назначаны Мікалай Буры, які раней узначальваў філіял Рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” па Бялыніцкім раёне. Месца начальніка філіяла па племянной справе заняў Генадзь Палоннікаў, які да гэтага часу працаваў кіраўніком групы па незаразлівых хваробах жывёл ветэрынарна-санітарнай установы “Бялыніцкая раённая ветэрынарная станцыя”.
14 студзеня 2014 года на пасаду старшыні СВК “Ількавічы” рашэннем агульнага сходу членаў сельскагаспадарчага вытворчагу кааператыву абраны Хайноўскі Дзмітрый Віктаравіч, які дагэтуль працаваў начальнікам планавага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Поделиться: