Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 февраля

Блакаднікі адзначылі юбілей вызвалення

У сувязі з чарговым юбілеем вызвалення горада Ленінграда ад нямецка-фашысцкай блакады ўрад Санкт-Пецярбурга заснаваў памятны знак “У гонар 70-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”.
Намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Таран, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўген Чарнякоў і ваенны камісар Аляксандр Кавалёў наведалі Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, дзе пражывае былы жыхар Ленінграда Уладзімір Лявонцьевіч Магілевец. Падтрымаць Уладзіміра Лявонцьевіча пры прыняцці памятнага знака сабраліся ўсе інтэрнатаўцы. Блакадніка таксама павіншавалі і вучні СШ № 1 ім. М.І.Пашкоўскага.  
У гэты дзень памятны знак быў уручаны і Цімафею Кузьмічу Ганчарову.
Цікава, што жыццё гэтых двух чалавек падобнае. Яны вучыліся ў рамесным вучылішчы, блакада заспела іх у Ленінградзе. Абодва былі эвакуіраваны па “Жывым шляху” Ладажскага возера і абодва жылі пасля вайны ў Расіі.
Ветэраны ўспамінаюць, як вельмі цяжка было выжыць у блакадным горадзе. Правіянту зусім не было. Дзённая пайка хлеба, бывала, складала ўсяго 70 грамаў. Уладзімір Лявонцьевіч і Цімафей Кузьміч змагаліся на фронце, а потым уносілі свой уклад у аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі.
Ксенія ШЫЛЯЕВА, «Зара над Друццю»

Поделиться: