Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 февраля

Традыцыйны ўрачысты прыём воінаў-«афганцаў» адбыўся ў райвыканкаме

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які сёлета супаў з 25-годдзем вываду cавецкіх войск з Афганістана, у райвыканкаме адбыўся традыцыйны ўрачысты прыём воінаў-“афганцаў” Бялыніччыны.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка ў сваім звароце да ветэранаў той вайны адзначыў:
– 25 гадоў прайшло з таго часу, як савецкія воіны пакінулі Афганістан. Цяпер гэта трактуюць па-рознаму. Але вы ўсё бачылі і паспыталі гора вайны. І вы зараз  з’яўляецеся прыкладам для пераймання і патрыятычнага выхавання моладзі .
На прыёме адбылася і цырымонія ўзнагароджання воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ганаровыя граматы райвыканкама ўручылі Пятру Кавалёву і Валерыю Паўлаву, Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў – Мікалаю Федарэнку, а Пятру Пугачу, Сяргею Румянцаву, Юрыю Лысько і Аляксандру Юшкевічу –  юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане».
Пасля віншаванняў і ўручэння ўзнагарод усе ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся да мемарыялу памяці загінулых землякоў у афганскай вайне. Мікалай Кадаценка і Віктар Падольскі ўсклалі жывыя кветкі да помніка і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
Дэлегацыя воінаў-“афганцаў” Бялыніччыны накіравалася ў Шклоў для ўдзелу ў XVI рэгіянальнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.
Ксенія ШЫЛЯЕВА, “Зара над Друццю”

Поделиться: