У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу творчых работ школьнікаў «Людзі і словы».
Галоўнай мэтай конкурсу было адкрыць для чытача - пакуль што нешырокага, але зацікаўленага - новыя яркія імёны, пагутарыць з таленавітымі людзьмі, падтрымаць зносіны школы і універсітэта. Сярод работ пераважалі эсэ -дыялогі з асобамі, якія аказалі калі-небудзь уражанне на юных аўтараў.
Пасля віншавальнай часткі дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Сямёнавіч Роўда ўручыў пераможцам, прызёрам і іх настаўнікам дыпломы і падарункі. У іх ліку была і вучаніца 9 “А” класа СШ №2 Ганна Немагай, якая стала лаўрэатам Гран-пры конкурсу ў намінацыі “Лірычныя ўражанні”.
Поделиться: