Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 марта

Вынікі спаборніцтваў па плаванні

На мінулым тыдні прайшлі спаборніцтвы сярод працоўных калектываў раёна па плаванні.
У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: на першай прыступцы п’едыстала гонару размясцілася каманда ААТ “Новая Друць”, на другім – зборная раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на трэцім - каманда цэнтральнай раённай бальніцы.
У асабістым заліку сярод мужчын лепшы вынік паказаў Кірыл Дашкевіч з раённага аддзела ўнутранных спраў, другі – Аляксандр Янушкевіч, прадстаўнік цэнтральнай раённай бальніцы, а трэці рэзультат – Міхаіл Патапенка, працаўнік Бялыніцкай ПМК-241. Жанчыны таксама паказалі добрыя вынікі. Так, у асабістым заліку першы рэзультат паказала прадстаўніца каманды ААТ “Новая Друць” Анастасія Брэзгунова, другі – Кацярына Гаваранкова з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, трэці вынік паказала таксама прадстаўніца “Новай Друці” Алена Жолуд. 
Поделиться: