Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 марта

На прыёме ў губернатара

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік правёў выязны прыём жыхароў Бялыніцкага раёна па іх асабістых пытаннях і “прамую тэлефонную лінію”. Як правіла, па дапамогу да губернатара звяртаюцца тыя, хто не знайшоў па сваёй праблеме паразумення на месцы. Калі зварот чалавека абгрунтаваны, законны, лічыць Пётр Міхайлавіч, то невырашальных пытанняў не павінна існаваць.
На асабісты прыём да старшыні аблвыканкама звярнуліся 5 чалавек, двое жыхароў Бялыніччыны скарысталіся магчымасцю “прамой тэлефоннай лініі”. Двое чалавек выказалі занепакоенасць тэмпамі фінансавання індывідуальнага будаўніцтва жылля па льготным крэдытаванні. Крэдытныя лініі адкрыты, з пералічэннем сродкаў прамаруджвае банк. Гэта праблема была вырашана на месцы.
Старшыня аднаго з бялыніцкіх кааператываў па газіфікацыі жылля, ветэран працы Соф’я Буракоўская папрасіла губернатара аказаць садзейнічанне па дадатковым выдзяленні бюджэтных грошай на газіфікацыю. У райцэнтры зарэгістраваны 7 такіх кааператываў. Выдзеленых на бягучы год дзяржаўных сродкаў хопіць толькі на забеспячэнне шасці з іх. Кааператыў, які ўзначальвае Соф’я Антонаўна, па чарзе – сёмы.
Каментуючы гэты зварот, Пётр Міхайлавіч падкрэсліў, што на газіфікацыю жылля дзяржава выдзяляе штогод немалыя сродкі. Пры недастатковасці бюджэтных грошай трэба актыўней падключаць і сродкі самога насельніцтва, якое жадае правесці ў сваё індывідуальнае жыллё прыродны газ. На думку губернатара, такі падыход саслужыць і выхаваўчую ролю, паколькі пры ўкладанні ўласных зберажэнняў чалавек, звычайна, вельмі ашчадна адносіцца да набытага абсталявання, і кантрольную – у адносінах да выканаўцаў работ.  
Тэматыка зваротаў яшчэ двух жыхароў раёна палягала ў сферы маёмасных узаемаадносінаў і звязаная з афармленнем зямельных участкаў, узніклых на гэтай глебе спрэчак паміж суседзямі. У ва многім, адзначыў кіраўнік вобласці, падобныя праблемы заканчваюцца судовымі рашэннямі. Аднак некаторыя грамадзяне не заўсёды пагаджаюцца нават з вынесеным у судовым парадку рашэннем і працягваюць шукаць “справядлівасць” ва ўладных інстанцыях.
Маёмасныя праблемы адны з самых складаных, паколькі нярэдка жаданні ўласніка па самых розных прычынах супярэчаць адпаведнаму заканадаўству.
Звароты гэтых грамадзян будуць накіраваны на разгляд спецыялістаў інстытута “Магілёўгіпразем”.
Адзін са зваротаў на “прамую тэлефонную лінію” тычыўся работы паштовай сувязі, у прыватнасці, гэтак званай мотапошты. Пётр Руднік паведаміў, што гэта праблема будзе разглядацца ў панядзелак на традыцыйнай планёрцы старшыні аблвыканкама.
Каментуючы вынікі правядзення выязнога прыёму і “прамой тэлефоннай лініі”, губернатар адзначыў, што яны дазваляюць больш пытанняў вырашаць на месцы і аператыўна. Менавіта такі падыход кансалідуе грамадства:
-Узнікла праблема, трэба звяртацца. І яна будзе вырашана. Сувязь улады з насельніцтвам – гэта сваеасаблівы мосцік узаемаадносінаў, які дазваляе прымаць правільныя рашэнні.

Поделиться: