Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 мая

Ніхто не забыты

У пярэдадзень святкавання 69-й гадавіны Пер­амогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі сувязісты Бялыніччыны з удзелам прадстаўнікоў абласных філіялаў РУП “Белпошта” і “Белтэлекам”, а таксама старшыні Беларускага рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза Ніны Гаўрылавай, дырэктара вузла спецыяльнай сувязі Мікалая Герасімава ўшанавалі светлую памяць калег, загінулых 27 чэрвеня 1941 года ў няроўным баі з нямецкім дэсантам.
Абноўлены сёлета помнік на брацкай магіле, у якой пахаваныя работнікі спецсувязі К. Ф. Сурко, В. Я. Паўлюкоў, С. Баранчук, Касалапаў, Кастэнка, Якаўлеў, знаходзіцца каля дарогі М-4 паблізу вёскі Сякерка. Удзельнікі мітынга ўсклалі гірлянды, вянкі і жывыя кветкі да па­дножжа яго і ўшанавалі светлую памяць калег  хвілінай маўчання.
Начальнік цэха спецсувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” Уладзімір Кітун расказаў, што ранкам 27 чэрвеня 1941 года К. Ф. Сурко, В. Я. Паўлюкоў, С. Баранчук, Касалапаў, Кастэнка, Якаўлеў атрымалі ў Нацыянальным банку БССР каштоўны груз, у тым ліку і грошы, і ўзялі накірунак на Магілёў. У той жа дзень апоўдні каля вёскі Сякерка прызямліўся фашысцкі дэсант. Немцы былі апранутыя ў форму чырвонаармейцаў.
-Вось тут, – тлумачыць Уладзімір Кітун, – і адбыўся той няроўны бой, сведкамі якога сталі некаторыя жыхары Сякеркі. Яны і пахавалі нашых калег, якія да апошніх хвілін свайго жыцця выконвалі свой прафесійны доўг. Праўда, дакументы загінулых работнікаў спецсувязі фашысты забралі з сабой. Аднак пасля Вялікай Айчыннай вайны нейкім чынам жыхарам вёскі ўдалося-такі ўстанавіць іхнія прозвішчы і па ініцыятыве Машчаніцкага сельсавета на брацкай магіле сувязістаў быў п­астаўлены помнік-абеліск.
Не адзін год мы вядзём пошукі сваякоў К. Ф. Сурко, В. Я. Паўлюкова, С. Баранчука, Касалапава, Кастэнкі, Якаўлева. Але пакуль выканаць гэту пачэсную для нас задачу не ўдаецца. Столькі часу прамінула, дый вайна такім страшэнным смертаносным колам бязлітасна прайшлася па лёсе кожнай сям’і.
...Хутка споўніцца 73 гады, калі работнікі спецыяльнай сувязі, магчыма, першымі на Бялыніцкай зямлі мужна прынялі бой з фашысцкімі агрэсарамі.

niktonezab_2014_1

niktonezab_2014_1
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться: