Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 июля

Уручэнне юбілейных медалеў

 Урачыстае ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» адбылося ў Бялыніцкім раёне. На працягу мінулага тыдня група на чале з ваенным камісарам Аляксандрам Кавалевым наведвала ветэранаў і інвалідаў ВАВ, працаўнікоў тылу, блакаднікаў Ленінграда. Для жыхароў “Бялыніцкага Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў” у святочнай абстаноўцы з канцэртам прайшло дадзенае мерапрыемства. 14 чалавек атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Гэта сапраўдныя абаронцы нашай Айчыны, якія зараз ціха і мірна жывуць на нашай зямлі і ўспамінаць жахі мінулага не вельмі хочуць.
На свяце ў доме-інтэрнаце прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольга Таран, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўген Чарнякоў і ваенны камісар Аляксандр Кавалеў. Менавіта з рук апошняга ветэраны, удзельнікі ВАВ, блакаднікі Ленінграда, працаўнікі тылу атрымалі памятныя медалі “70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.  

Поделиться: