Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 июля

З Днем кааперацыі

Напярэдадні святкавання Дня кааперыцыі, якое адзначаецца ў першую суботу ліпеня, ў вялікай зале РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства для работнікаў Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства. Нарыхтоўшчыкі, прадаўцы, кіроўцы і ўсе тыя, хто звязаны са спажывецкай вытворчасцю былі запрошаны на свята і ўзнагароджаны граматамі, падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі аблспажыўтаварыства, Бялыніцкага выканаўчага камітэта і раённага спажывецкага таварыства.
Падзячным лістом Магілёўскага абласнога спажывецкага саюза ўзнагароджаны Юрый Татарынаў – рабочы па рамонту Бялыніцкага РАЙСТа.
У гэты дзень многія знаходзіліся на сваіх працоўных месцах, але кіраўніцтва арганізацыі нікога не пакінула па-за ўвагай. І тыя, хто прысутнічалі ў РЦК былі ў добрым настроі і віншавалі сваіх калег с прафесійным святам.
Не абыйшлі і ветэранаў працы, які на працягу не аднаго дзясятка гадоў аддавалі свае сілы дзеля развіцця і эфектыўнага існавання раённай спажывецкай галіны.

Поделиться: