Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Сёлета ва ўстановы адукацыі Прыдруцкага краю на працу прыбылі 14 чалавек, з іх 12 атрымалі вышэйшую адукацыю і два — сярэднюю спецыяльную. 9 маладых педагогаў — выхадцы з Бялыніцкага раёна.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка распавёў пра сацыяльна-эканамічнае становішча раёна, яго магчымасцях. Ён параіў маладым спецыялістам чэрпаць вопыт у старэйшага пакалення і пажадаў ім поспехаў на выбраным шляху.
Потым настаў, напэўна, самы хвалюючы момант — размеркаванне. У выніку, чатыры маладыя педагогі накіраваны ў Вішоўскую СШ, па два — у мнагапрофільны цэнтр «Ветразь» і СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага, па аднаму — у СШ № 2, Запольскую СШ, Кудзінскую БШ, яслі-сад № 7 г.п.Бялынічы, яслі-сад № 16 аг.Ланькава і ДЮСШ.