Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 августа

У Бялынічах прайшоў конкурс «Аўталедзі»

Па ініцыятыве РК ГА «БРСМ» у гарадскім пасёлку прашоў традыцыйны ужо конкурс «Аўталедзі». Жаданне паўдзельнічаць у ім выказалі прадстаўніцы чароўнага полу з розных прадпрыемстваў раёна: ААТ «Новая Друць», БУКП «Жылкамгас», райста, ЦРБ, ПЛ № 17, СВК «Ількавічы».

Праграма спаборніцтва спалучала творчыя конкурсы з уменнем вырашаць даволі няпростыя практычныя задачы: дзяўчатам неабходна было прадэманстраваць свае здольнасці на трох этапах — «Візітная картка», у якой трэба было прадставіць інфармацыю пра сябе і аўтамабіль, адказаць на 10 пытанняў ПДР, за вызначаны час паставіць транспартны сродак заднім ходам у гараж і дыяганальна прыпаркавацца.

Ацэньвала адказы і дзеянні кампетэнтнае журы ў складзе старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы АДАІ РАУС Аляксандра Варапаева, майстра працоўнага навучання ПЛ № 17 Алега Бязмена і першага сакратара РК ГА «БРСМ» Вольгі Шкундалёвай.

Удзельніцы грунтоўна падрыхтаваліся, адказвалі на пытанні з гумарам, настрой быў добры ва ўсіх. Асабліва вызначыліся Вікторыя Пачачуева (СВК «Ількавічы»), якая і стала «Аўталедзі» гэтага года, а таксама Юлія Сіманенка (ЦРБ) і Анастасія Шлемакова ( ААТ «Новая Друць»), якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Ксенія ШЫЛЯЕВА, «Зара над Друццю».

Поделиться: