Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

1 сентября

Школьнікі адсвяткавалі заканчэнне лета

30 жніўня на пляцоўцы каля ФАК “Друць” адбылося свята “Прывітанне, школа!”, прысвечанае апошнім дням лета.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сумесна з мнагапрофільным цэнтрам “Ветразь” арганізавалі для школьнікаў праводзіны любімай пары і тым самым паставілі кропку напрыканцы самых доўгіх канікулаў. Школьнікам прапанавалі разнастайныя актыўныя гульні, у тым ліку і турнір па футболе.
Удзел у свяце прымалі прадстаўнікі РАНС, ДПС і БРСМ. Так, напрыклад, супрацоўнікі РАНС прапанавалі школьнікам памераць спецыялізаванае аддзенне пажарных на хуткасць. Дзякуючы супрацоўнікам ДПС дзеці налаўчыліся перадаваць паведамленні па рацыі, паспрабавалі размаўляць у рупар. Зацікавіў школьнікаў і конкурс малюнкаў, які арганізавалі члены ГА “БРСМ”.
Іншымі словамі, у суботу дзеці шумна развіталіся з летам і запасліся добрым настроем і пазітывам для новага навучальнага года.
http://belynichi.gov.by/data/region292.jpg
Поделиться: