Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

15 сентября

Своечасовая прышчэпка – залог здароўя

150 доз вакцыны супраць грыпу кітайскай вытворчасці “Флюваксін” паступілі ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ.
Грып – захворванне сезоннае. Пачалася восень, а з ёй наступіў час, калі вірусы праяўляюць сваю найбольшую актыўнасць. Дзеці ідуць у калектывы, дзе існуе большая магчымасць атрымаць інфекцыю. Штогадовая неабходнасць рабіць прышчэпку супраць грыпу звязана з тым, што імунітэт захоўваецца на працягу аднаго года. Таксама існуе цыркуляцыя вірусаў грыпу. Гэта значыць, напрыклад, сёлета актыўным будзе вірус грыпу А, у наступным жа годзе ён зменіцца на вірус грыпу В, а яшчэ праз год – на іх сумесь. Дзякуючы зладжанай прафілактычнай рабоце медыкаў, у мінулым годзе эпідэміі грыпу ўдалося пазбегнуць. Усяго было прышчэплена больш за 55% дзяцей раёна. Сёлета плануецца прышчапіць не меншую колькасць.
Па жаданні бацькоў прышчэпкі робяцца з шасцімесячнага ўзросту. Аптымальны перыяд для працэдуры: верасень – пачатак кастрычніка. Каб пазбегнуць такіх цяжкіх наступстваў грыпу, як пнеўманія і менінгіт, бацькам неабходна своечасова праводзіць вакцынацыю дзіця.
Наталля АЎСЯННІК - раённы педыятр

Поделиться: