Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 сентября

Цяхцінскую Школу міру наведала старшыня Магілёўскай арганізаціі ГА «Беларускі фонд Міру» Валянціна Мельнікава

Святочныя справаздачныя мерапрыемствы да тыдня Міру адбыліся ў Цяхцінскім ВПК ДССШ. На свята запрасілі прадстаўнікоў абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд Міру”:  старшыню Валянціну Мельнікаву і галоўнага спецыяліста Валянціну Кавалёву.
Па дарозе ў аграгарадок пачэсныя госці з Магілёва завіталі на Алею Героеў райцэнтра, дзе разам з намеснікам старшыні райвыканкама Надзеяй Серыкавай, начальнікам аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірынай Фурсавай і прадстаўнікамі БРСМ усклалі кветкі да брацкай магілы воінаў і партызанаў.
А ў Цяхціне тым часам ішлі апошнія рыхтаванні да сустрэчы дэлегацыі. Тыдзень Міру мае асобае значэнне для вучэбна-педагагічнага комплекса. Ужо амаль год тут працуе Школа міру, і надышоў час даць справаздачу аб дзейнасці юных міратворцаў.
Праграма ААН “Сетка Школ міру” прадугледжвае стварэнне ў школах умоў для рэалізацыі міратворчай дзейнасці і выхавання маладога пакалення ў традыцыях міласэрнасці, дабрачыннасці. Цяхцінскі ВПК ДССШ першым на Магілёўшчыне далучыўся да гэтай праграмы. Куратарам праекта стала былы дырэктар, а зараз настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лілія Шакура. Разам з дырэктарам ВПК Аляксандрам Мамчанкам і яго намеснікам па выхаваўчай рабоце Галінай Самулёвай яны сустракалі гасцей.
Гэта сустрэча была сапраўды цёплай, бо тут сышліся шляхі ідэйнага натхніцеля Цяхцінскай Школы міру Валянціны Мельнікавай, і рэалізатараў праекта – Ліліі Шакуры, кіраўніцтва школы і найбольш актыўных вучняў-міратворцаў. Гучалі тут словы віншавання і падзякі, спадзяванні на будучыню. Лілія Фёдараўна звярнула ўвагу на стэнд нагляднай агітацыі, які зрабілі з дапамогай Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”, распавяла аб рабоце школы, аб акцыях і мерапрыемствах, якія арганізоўвалі дзеці на працягу года.
Дарэчы, юныя міратворцы добра падрыхтаваліся да сустрэчы дэлегацыі. Піянеры зрабілі творчую справаздачу аб сваёй дзейнасці ў рамках праекта “Цімураўцы XXI стагоддзя”, дзе ў форме канцэрта распавялі гледачам пра міратворчасць. Старэйшыя вучні прадэманстравалі, як адбываецца пасяджэнне школьнага парламента, дзе абмеркавалі праекты і акцыі, рэалізаваныя падчас тыдня Міру. Вось, што кажа старшыня школьнага парламента Дзмітрый Крамкоў:
– Школа міру дапамагае нашаму ВПК развівацца і ўдасканальвацца. Вайна – гэта заўсёды дрэнна. Паглядзіце на падзеі ў суседняй Украіне. Я вельмі засмучаны тым, што там адбываецца. У нашай школе вучыцца хлопчык, які пераехаў адтуль. А мы, школьны парламент, стараемся дапамагаць яму, чым можам. Вось, чаму Школа міру – гэта важна: каб такога больш не было.
З цікаўнасцю госці наблюдалі інсцэніроўку, якую падрыхтавалі вучні шостага класа: маленькія партызаны гатавалі кашу на кастры і спявалі ваенныя песні.
Пазнаёміўшыся з цяхцінскімі міратворцамі, Валянціна Мельнікава падзякавала вучням і кіраўнікам ВПК ДССШ за цёплы прыём і цікавую справаздачу. Яна адзначыла неабыякавасць дзяцей і зацікаўленасць настаўнікаў у тым, каб Школа міру прыносіла свае плады. Ад абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Валянціна Фёдараўна падарыла школе кнігу “Мы этой памяти верны”.
Як бы сцвярджаючы назву кнігі, напрыканцы сустрэчы дэлегацыя адправілася на ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны землякам.
http://belynichi.gov.by/data/region302.jpg
Поделиться: