Творчы калектыў Магілёўскай тэлерадыёкампаніі здымае 12-серыйны пазнавальна-дакументальны фільм пад рабочай назвай “Містычныя мясціны Беларусі”. Адна з яго серый прысвячаецца гэтак званаму “Заазерскаму Стоўнхэджу”.
Удзел у стварэнні фільма прымаюць вядомыя даследчыкі духоўнай спадчыны беларускага народа Янка Крук і Аксана Катовіч. Вывучыўшы Заазерскія валуны, даследчыкі адзначылі, што гэта капішча язычніцкай багіні Мажаны.
Доктар філалагічных навук Янка Крук, які цягам дзясяткаў гадоў вывучае язычніцкую рэлігію, падкрэсліў, што капішча ў Заазер’і па сакральным уздзеянні на чалавека з’яўляецца самай моцнай мясцінай нашай краіны.
Плануецца, што прэм’ерны паказ фільма будзе паказаны напачатку лістапада на тэлеканале “Беларусь 24”.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: