Каманда раённай ДЮСШ заняла 1 месца на абласных спаборніцтвах па гандболу “Алімпійскія дні маладосці” сярод дзяўчынак 1998-1999 гадоў нараджэння.
Спаборніцтвы праходзілі з 23 па 25 верасня на ФАКу “Друць”. Удзел у іх прымалі каманды з Бабруйска, Асіповічаў, Мсціслаўля.
Бялыніцкіх пераможцаў узнагародзілі медалямі, дыпломамі і грашовымі прызамі.
Па выніках матчаў сфарміравалі каманду зборнай вобласці, якая паедзе на рэспубліканскія спаборніцтвы ў Брэст. У склад зборнай вобласці ўвайшлі 6 выхаванак раённай ДЮСШ. Гэта Елісеева Яна, Лапцёнак Анастасія, Цумарава Ксенія, Цымбарэвіч Таццяна, Цецерукова Елізавета, Хрусталёва Вікторыя.Старшым трэнерам зборнай вобласці назначаны дырэктар Бялыніцкай ДЮСШ Віталь Кулік.

Поделиться: