Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 октября

Да Дня настаўніка

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося ўчора ў вялікай зале РЦК. Віншаванні і словы падзякі гучалі ад старшыні Бялыніцкага райсавета дэпутатаў Аляксандра Асіпенка і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Ганчука.
 Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта  за шматгадовую і добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм былі ўзнагароджаны настаўнік матэматыкі і інфарматыкі СШ№2 Таццяна Палоннікава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вішоўскай СШ Таццяна Шылава.   Ганаровой граматай Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую і добрасумленную працу, пяспяховае выкананне задач, што пастаўлены перад сістэмай адукацыі раёна, і ў сувязі з прафесійным святам была ўзнагароджана Ларыса Гарбузава, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, грашовую прэмію за шматгадовую і добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення атрымала Данута Клопава, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №1 імя Пашкоўскага.
Таксама былі ўручаны ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Магілёўскага абкама і Бялыніцкага райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
http://belynichi.gov.by/data/region306.jpg
Поделиться: