Па інфармацыі раённага аддзела ЗАГС за дзевяць месяцаў 2014 года ў Прыдруцкім краі нарадзілася 187 дзетак. За аналагічны перыяд 2013 года ў раёне нарадзілася 181 «кветачка жыцця».
Найчасцей маленькім дзяўчынкам Бялыніччыны давалі такія імёны, як Ксенія, Паліна, Валерыя і Дар’я, а хлопчыкам — Максім, Цімафей, Мацвей і Кіріл.
За 9 месяцаў бягучага года вузамі Гіменея сябе звязалі 145 пар, у 2013-м — 141.
З пачатку 2014-га года з жыцця пайшлі 328 чалавек, за аналагічны леташні перыяд памерла 342 жыхары Прыдрутчыны.
Поделиться: