Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 октября

Алена Барашкова атрымала падзячны ліст упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама

Супрацоўнікі УУС Магілёўскага аблвыканкама правялі акцыю да Тыдня маці. У кожным раёне вобласці вызначылі па адным выдатніку аператыўна-службовай дзейнасці з ліку супрацоўнікаў РАУС. Іх маці атрымалі кветкі і падзячныя лісты ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама.
У нашым раёне Падзячны ліст уручаў сам начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук. А атрымала яго Алена Барашкова, маці малодшага ўчастковага інспектара РАУС малодшага сержанта міліцыі Паўла Барашкова.
– Мне заўсёды хацелася, каб мой сын вырас добрым чалавекам. Вельмі прыемна, што яго адзначаюць, – не хавае слёзы шчасця Алена Міхайлаўна, якая працуе загадчыкам ДУА “Яслі-сад №7 г.п. Бялынічы”. – Ён у мяне з дзяцінства валодае абвостраным пачуццём справядлівасці. Думаю, служба ў міліцыі – сапраўды яго справа.
http://belynichi.gov.by/data/region316.jpg
Анастасія МАКЕЕВА, “Зара над Друццю”

Поделиться: