Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

22 октября

У Бялыніцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Па 15 лістапада на Бялыніччыне праходзіць месячнік навядзення чысціні.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка падпісаў распараджэнне “Аб правядзенні ў раёне месячніка па добраўпарадкаванні”.
Месячнік па навядзенні парадку і добраўпарадкавання замацаваных за прадпрыемствамі, установамі, гаспадаркамі і арганізацыямі тэрыторый (рашэнне райвыканкама ад 3 студзеня 2014 года № 1-13 “Аб замацаванні за арганізацыямі раёна тэрыторый для навядзення парадку на зямлі”) праводзіцца з 15 кастрычніка да 15 лістапада ўключна.
Кіраўнікам арганізацый прадпісана забяспечыць штодзённую ўборку замацаваных тэрыторый ад апалага лісця, навесці парадак на замацаваных грамадзянскіх могілках.
Навядзенне і падтрыманне парадку на зямлі – наша агульная справа.

Поделиться: