Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 декабря

На Бялыніччыне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў АПК

На Бялыніччыне прайшло выязное пашыранае пасяджэнне прэзідыума абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
У рамках гэтага мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з асаблівасцямі гаспадарчай, культурнай і духоўнай дзейнасці праўлення і прафкама СВК “Калгас “Радзіма”, наведалі Вішоўскі сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу, бібліятэку, сярэднюю школу, калгасны музей баявой і працоўнай славы, Петрапаўлаўскую царкву.  
Гасцям было прапанована азнаёміцца з дзейнасцю ААТ “ПМК-83 Водбуд”, у прыватнасці, яны пабывалі на базе адпачынку “Вабіч”.
Наведалі ўдзельнікі выязнога пасяджэння таксама вытворчыя і сацыяльна-культурныя аб’екты ДУК ДБП “Бялыніцкая ПМК-241”.
Пасля адбылося плянарнае пасяджэнне прэзідыума абкама прафсаюза АПК.­

­ Поделиться: