Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 декабря

У Бялыніцкай ЦРБ з’явіўся новы біяхімічны аналізатар

Матэрыяльна-тэхнічная база медустаноў нашага раёна за апошнія гады значна папоўнілася сучасным абсталяваннем. Толькі сёлета кампаніі “Мульці Лаб” і “Белрэамед” паставілі тры навейшыя аналізатары крыві. Днямі ЦРБ атрымала ад “Белрэамеда” ўнікальны падарунак – біяхімічны аналізатар “Пікала-Экспрэс”, які ўсяго за 12 хвілін з малага аб’ёму капілярнай крыві дазваляе рабіць поўны спектр біяхімічнага аналізу.
— Падораны райбальніцы аналізатар крыві на самой справе з’яўляецца ўнікальным, — падкрэсліў дырэктар навукова-вытворчага ПУП “Белрэамед” Мікалай Аганесян. — Распрацоўваўся ён Нацыянальным упраўленнем ЗША па аэранаўтыцы і даследванні касмічнай прасторы спецыяльна для касманаўтаў, бо дакладныя вынікі аналізу крыві апарат можа выдаваць нават у бязважкасці. Дарэчы, гэтым апаратам карыстаюцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, Папа Рымскі і Прэзідэнт ЗША Барак Абама. У Беларусі ён маецца толькі ў медустановах, дзе аказваецца неадкладная дапамога, а таксама ў некаторых райпаліклініках. А цяпер ім будуць карыстацца і ў Бялыніцкай бальніцы.
Разам з Мікалаем Аганесянам у ЦРБ завіталі дырэктар ТДА “Тасілена” Алена Латушка; кандыдат медыцынскіх навук, урач клінічнай лабараторнай дыягностыкі г. Мінска Таццяна Сергіенка; галоўны пазаштатны спецыяліст па лабараторнай дыягностыцы Магілёўскай вобласці Таццяна Cергіевіч.
Вольга Набокава, «Зара над Друццю»
Поделиться: