Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
17 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных прафесій, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно: уменне самааддана працаваць, дасягаць пастаўленых перад сабой высокіх мэтаў, сваімі поспехамі праслаўляць краіну.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўручэнне дзяржаўных узнагарод напярэдадні калядных і навагодніх свят ужо стала добрай традыцыяй, паколькі канец года – гэта час падвядзення вынікаў.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, беларусы дастойна пражылі год, хоць і не абышлося без цяжкасцей і праблем. Многага ўдалося дасягнуць менавіта дзякуючы таму, што ў грамадстве захаваны мір і стабільнасць
У Беларусі сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых і іншых культур, забяспечана харчовая бяспека краіны. Уведзены ў строй новыя і мадэрнізаваныя прадпрыемствы, у выніку чаго прамысловы патэнцыял павялічаны амаль на паўтары тысячы арганізацый.
“Мы аддаём даніну павагі беларускім будаўнікам, – прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі. – За апошнюю пяцігодку абнавілася аблічча многіх населеных пунктаў – ад аграгарадкоў, райцэнтраў да сталіцы Беларусі. Пабудаваны завадскія карпусы, сацыяльна-культурныя будынкі і жылыя дамы, палепшана інфраструктура”. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у гэтым плане добрых слоў заслугоўваюць калектывы ААТ "Гроднажылбуд", Бялыніцкай перасовачнай механізаванай калоны нумар 241, Брэсцкага будаўнічага трэста нумар 8, Мінскага ўпраўлення механізацыі нумар 79.
Прэзідэнт Беларусі падзякаваў усім за шматгадовую карпатлівую працу і адказнае стаўленне да справы, за тое, што людзі свае таленты і здольнасці выкарыстоўваюць на карысць Радзімы.
БЕЛТА
На здымку: ганаровае званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" прысвоена дырэктару Бялыніцкай ПМК №241 Уладзіміру Раманенка.
Фота Мікалая Пятрова, БелТА