Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 января

На зямлі павінен быць парадак

­­ Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка падпісаў распараджэнне аб правядзенні месячніка па навядзенні парадку на тэрыторыях сельскагаспадарчых  аб’ектаў. Ён пройдзе з 20 студзеня па 20 лютага. Раённы штаб па правядзенні месячніка ўзначальвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Цапко. У склад яго ўваходзяць першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мікалай Буры, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Давыдаў, галоўны ўрач райЦГіЭ Алена Дамарацкая, начальнікі РАУС – Юрый Сіманаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі – Ірына Фурсава, землеўпарадкавальнай службы – Наталля Ляўковіч, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя – Вячаслаў Хітрыкаў, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў і іншыя адказныя пасадавыя асобы.
У адпаведнасці з распараджэннем, кіраўнікі сельгасарганізацый абавязаны стварыць рабочыя групы для правядзення месячніка на падведамасных тэрыторыях, каардынацыі дзеянняў удзельнікаў яго, правядзення маніторынгу стану тэрыторый мехдвароў і малочна-таварных ферм для далейшай аптымізацыі гэтых пляцовак. Сумесна са старшынямі сельвыканкамаў ім неабходна таксама распрацаваць і прыняць меры па навядзенні парадку на тэрыторыях сельскагаспадарчых аб’ектаў. А дапамогуць работнікам сельгаспрадпрыемстваў навесці парадак калектывы шэфскіх арганізацый.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: