Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

27 января

Кіраўніком Бялыніцкай раённай аб’яднанай арганізацыі прафсаюзаў прызначана Святлана Патапчык

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда прызначыў кіраўніком нядаўна ўтворанай Бялыніцкай раённай аб’яднанай арганізацыі прафсаюзаў, уваходзячых у ФПБ, Святлану Патапчык.
Святлана Уладзіміраўна нарадзілася ў вёсцы Навасёлкі Галоўчынскага сельсавета. Скончыла МДУ імя А. Куляшова, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1990 годзе на пасадзе мастацкага кіраўніка Алешкавіцкага Дома культуры. З 2004 года працавала намеснікам начальніка, з 2008 па 2013 г. - начальнікам аддзела культуры райвыканкама.
Апошняя перад чарговым прызначэннем пасада Святланы Патапчык – намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Поделиться: