Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 февраля

Падведзены вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай, інфармацыйна-прапагандысцкай і выхаваўчай работы

Сярод працоўных калектываў арганізацый дзяржаўнай і іншых формаў уласнасці з колькасцю працуючых ад 300 і больш чалавек, і ад 50 да 300 працуючых, пераможцамі прызнаны адпаведна ДУК ДБП«Бялыніцкая ПМК-241», дырэктар - Уладзімір Раманенка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце - Таццяна Лісоўская і Бялыніцкі РАНС, начальнік  - Віталь Воранаў, адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы - Кацярына Сяліцкая.
Сярод працоўных калектываў арганізацый сацыяльна-культурнай сферы лепшым стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, начальнік  -- Андрэй Ганчук, адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы – Алена Ярмоленка.
СВК «Калгас «Радзіма», (старшыня – Аляксандр Лапацентаў, намеснік старшыні праўлення па ідэалагічнай рабоце – Міхаіл Скусаў), названы пераможцай сярод працоўных калектываў сельскагаспадарчых арганізацый Бялыніччыны.
Пераможцы агляду-конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама, кіраўнікі і намеснікі па ідэалагічнай рабоце - грашовымі прэміямі ў памеры 5 і 3 базавых велічынь адпаведна.
Вольга НАБОКАВА, «Зара над Друццю»   
Поделиться: