Приемная: +375 (2232) 78-722
Факс: +375 (2232) 78-722
Электронная почта: belynrik@tut.by
Пераможцамі раённага агляду-конкурсу па выніках работы за 2014 год сталі: сярод арганізацый вытворчай сферыпершае месца заваявала ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” (дырэктар – Юрый Заблоцкі, інжынеры па ахове працы – Святлана Кузняцова, Яўген Сагін), другое месца – БУКП “Жылкамгас” (дырэктар – Віктар Івулёў, інжынеры па ахове працы – Людміла Шыцікава, Аляксандр Лігаёў); сярод арганізацый невытворчай сферы першым месцам адзначана Бялыніцкая ЦРБ (галоўны ўрач – Віктар Пянькоўскі, інжынер па ахове працы – Людміла Слуцкая), другое месца заняў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама (начальнік – Андрэй Ганчук, інжынер па ахове працы – Алеся Чорная).
Пераможцам агляду-конкурсу прысвоены званні “Узорная арганізацыя Бялыніцкага раёна па ахове працы”. Яны таксама ўзнагароджваюцца дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі, якія накіроўваюцца на правядзенне мерапрыемстваў па ахове працы і заахвочванне членаў працоўных калектываў.