Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 февраля

Прэміі за веды

Штогод у мэтах падтрымкі здольных вучняў раённы выканаўчы камітэт прысуджае прэміі навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў, пераможцам абласнога і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а таксама педагогам, якія іх рыхтавалі.
Сёлета лаўрэтамі адпаведных прэмій у памеры па 900 тысяч рублёў сталі вучань 10 класа Вішоўскай сярэдняй школы Сяргей Савельеў (настаўнік працоўнага навучання Леанід Галушкін); вучаніца 9 класа сярэдняй школы № 1 імя М.І. Пашкоўскага Марына Рашчукова (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Данута Клопава); вучаніца 8 класа сярэдняй школы № 1 імя М.І. Пашкоўскага Юлія Ігнатовіч (настаўнік матэматыкі Марына Назарава). Усе вучні на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі III cтупені па адпаведных прадметах.
Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”­
Поделиться: