Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

5 марта

У Бялынічах прайшла выязная нарада

У аўторак у Бялынічах пад старшынствам губернатара Магілёўшчыны Уладзіміра Даманеўскага прайшла выязная нарада, на якой дэтальна прааналізаваны вынікі работы сельскай гаспадаркі вобласці за 2014 год і студзень-люты бягучага, разгледжаны надзённыя аспекты павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці і стратэгія развіцця галіны на 2015 год і з 2016 па 2020 гады. Удзел у нарадзе прынялі і выступілі з прамовамі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Беларусі-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, а гэта старшыні райвыканкамаў, начальнікі райсельгасхарчаў і іх намеснікі па раслінаводстве і жывёлагадоўлі, кіраўнікі перапрацоўчых і абслугоўваючых сельскую гаспадарку прадпрыемстваў і арганізацый, іншыя адказныя пасадавыя асобы, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі заклікаў іх выказвацца прадметна, канкрэтна, абгрунтавана, у тым ліку і па пытаннях падрыхтоўкі да чарговай пасяўной кампаніі.
-У нас ёсць самае вялікае багацце – зямля, – сказаў Уладзімір Віктаравіч. – Як мы на ёй працуем, такую прадукцыю і атрымліваем.
Старшыня аблвыканкама даў вычарпальную ацэнку работы АПК вобласці за мінулы год і два першыя месяцы бягучага, абазначыў асноўныя моманты стратэгіі развіцця сельскагаспадарчай галіны на чарговую пяцігодку, паставіў канкрэтныя задачы пакрокавай рэалізацыі гэтай статэгіі.
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда на канкрэтных прыкладах і фактах, з эканамічнымі выкладкамі ахарактарызаваў развіццё жывёлагадоўлі і раслінаводства ў раёнах і ў цэлым па вобласці, выказаў меркаванне па бягучым становішчы ў гэтых найгалоўнейшых галінах сельгасвытворчасці. Пры гэтым Алег Іванавіч звярнуў увагу прысутных на такіх момантах, як захаванне тэхналогіі, даходнасць, рэнтабельнасць, акупнасць інвестыцый, эфектыўнасць малочна-таварных комплексаў, у будаўніцтва якіх, дарэчы, укладзены вялікія бюджэтныя сродкі, і кожнай дойнай каровы. Кажучы аб раслінаводстве, кіраўнік аблсельгасхарчу адзначыў, што для паспяховай рэалізацыі выпрацаванай стратэгіі развіцця сельгасвытворчасці у раёнах, у прыватнасці, структура пасяўных плошчаў павінна адпавядаць іх спецыялізацыі, маецца сучасная вытворчая база, неабходны кадравы патэнцыял.
Алег Чыкіда падрабязна спыніўся і на ходзе выканання комплексу падрыхтоўчых да масавых веснавых палявых работ, праблемах эфектыўнага выкарыстання зямлі, гаспадарання на ёй, павелічэння прадукцыйнасці лугоў. Выступоўца заклікаў прысутных помніць, што 2015 год з’яўляецца і падмуркам, і трамплінам у наступную пяцігодку, што на кожнага накладае асабліва вялікую адказнасць.
Міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц паведаміў, што ў цэлым аграрыі краіны гатовыя да правядзення веснавой пасяўной кампаніі. Сельгаспрадпрыемствы забяспечаны насеннем, зроблены запас паліва, кадры падрыхтаваныя. Вырашаюцца пытанні з набыццём гаспадаркамі мінеральных угнаенняў: крыніцы фінансавання вызначаны. Усё гэта дазваляе ў поўным аб’ёме і своечасова выканаць увесь комплекс агратэхнічных работ па вырошчванні сельгаскультур.
Чырвонай ніткай праз выступленне памочніка Прэзідэнта Беларусі-галоўнага інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова праходзіла не менш важная тэма, як яе называюць, – “чалавечы фактар”: персанальная адказнасць за даручаную справу і свае дзеянні, уменне кіраўніка працаваць з калектывам і падбіраць каманду аднадумцаў, жаданне пастаянна павышаць сваю кваліфікацыю, вучыцца самому і вучыць іншых...
Падводзячы вынікі нарады ў Бялынічах, старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі падкрэсліў, што сёння была праведзена рэкагнасцыроўка перад вялікай і адказнай справай – пасяўной кампаніяй.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: