Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

17 марта

20 юнакоў і дзяўчат атрымалі пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь

У малай зале РЦК адбылося ўрачыстае ўручэнне пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам таленавітай моладзі раёна.
Гэта ўрачыстае мерапрыемства праводзіцца ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!», якая з 2004 года праходзіць напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З 10 па 15 сакавіка ў розных рэгіёнах нашай краіны прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ветэраны вайны і працы ўрачыста ўручылі 14-гадовым падлеткам пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Не стаў выключэннем і Бялыніцкі раён. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэ­й Ганчук, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Аржанікаў, сакратар Бялыніцкай раённай арганізацыі камуністычнай партыі Беларусі Інэса Зайкоўская, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, трохкратны прызёр чэмпіятаў свету, удзельніца трох алімпійскіх гульняў, рэкардсменка Беларусі ў спартыўнай хадзьбе Валянціна Цыбульская, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Цапікава.
У сваім звароце да моладзі Аляксандр Асіпёнак пажадаў юнакам і дзяўчатам ніколі не падмяняць такія паняцці як “смеласць” і “самаўпэўненасць”, “знаходлівасць” у прыняцці рашэнняў з “хітрасцю”, “нацыянальнасць” і “патрыятызм” не блыталі з “расізмам” і “нацыяналізмам”.
- Кожны з вас у хуткім часе выбярэ свой шлях. Аднак адно павінна застацца нязменным, — вы павінны быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч.
Пры ўручэнні галоўнага ў жыцці дакумента, хлопцы і дзяўчаты атрымалі ў падарунак Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і кнігу «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь».
Акрамя гэтага, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Цапікава ўручыла 4 вучням школ раёна білеты і значкі ГА «БРСМ».
Напрыканцы ўрачыстасці са зваротнымі словамі да прысутных звярнулася вучаніца СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага Алеся Шахаленка:
- Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта гонар і вялікае шчасце. Дзе б не быў беларус, на сваёй зямлі ці за мяжой, ён павінен ганарыцца прыналежнасцю да сваёй краіны. Беларусам уласцівы пачуцці любові да Радзімы, клопат аб яе росківце, адказнасць за яе лёс. Кожны з нас упэўнены, што наша жыццё, правы надзейна абараняюцца дзяржавай, і забяспечваюцца асноўным законам нашай краіны – Канстытуцыяй. Мы, моладзь, разумеем, што ад нашага пакалення залежыць будучыня Беларусі. І, робячы першы крок да грамадзянскай сталасці, абяцаем быць годнымі памяці нашых вядомых суайчыннікаў і землякоў, справамі і ўчынкамі пацвярджаць ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.


Наталля КАПЫЛОВА, “Зара над Друццю” ­
Поделиться: