Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 марта

Прафарыентацыя

Зусім не шмат часу застаецца сёлетнім выпускнікам  агульнаадукацыйных устаноў раёна для вызначэння стартавай пляцоўкі да іх будучай прафесійнай кар’еры. Знайсці практычнае прымяненне ўласным навыкам і талентам, сфарміраваць прафесійнае самавызначэнне згодна жаданняў, здольнасцяў і індывідуальных асаблівасцяў падчас шэрагу прафарыентацыйных сустрэч дапамагала падлеткам агітацыйная група з ліку прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў Бялыніччыны, ПЛ № 17, а таксама прафесіянальна-тэхнічных і вышэйшых устаноў краіны, у тым ліку Клічаўскага аграрна-тэхнічнага каледжа, Магілёўскага гандлёвага каледжа спажывецкай кааперацыі, БДСГА і Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Вядома, што сельскагаспадарчы накірунак развіцця Бялыніччыны запатрабоўвае спецыялістаў менавіта гэтага напрамку. Прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна падчас сустрэч зас­яродзілі ўвагу выпускнікоў на сапраўды выгадных умовах працы ў гаспадарках раёна (у тым ліку гэта тычыцца СВК “Калгас “Радзіма”, “Ількавічы”, ААТ “Новая Друць”). У першую чаргу вучням распавядалася аб прадастаўленні жылля, дадатковай фінансавай падтрымцы і льготах, якімі забяспечваюцца маладыя спецыялісты.
Праўленне СВК “Калгас “Радзіма”, напрыклад, заахвочвае дадаткова сваіх маладых працаўнікоў кампенсацыяй камульнальных паслуг на працягу першых 2 гадоў з моманту працаўладкавання. У выпадку ўзорнай працы не менш за 6 месяцаў, яны могуць атрымаць беспрацэнтную пазыку да 25 мільёнаў рублёў. Калі добрасумленна працаваць на працягу 5 гадоў, то гэты доўг пагашаецца за кошт сродкаў гаспадаркі.
Дарэчы, найбольш запатрабаваныя сёння прафесіі ў аграрным сектары раёна механізатары, заатэхнікі, аграномы, ветурачы, спецыялісты інжынернага профілю і юрыдычнай службы, эканамісты і  бухгалтары.
Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Алена Цаброва давяла да ведама вучняў умовы паступлення ва ўстановы сельскагаспадарчага профілю і атрымання мэтавага накіравання, якія пры станоўчых выніках цэнтралізаванага тэсцірвання прадугледжваюць залічэнне абітурыента па-за агульным конкурсе.
Дарэчы, у мінулым годзе па мэтавых накіраваннях працаваць у сельгаспрадпрыемствы раёна прыйшлі 3 маладыя спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і 1 – з сярэдняй спецыяльнай, у сферу аховы здороўя – 4 з ліку сярэдняга медыцынскага персаналу, ва ўстанову адукацыі – 1 чалавек.
Падчас прафарыентацыйных сустрэч сёлетнія выпускнікі даведаліся і аб іншых запатрабаваных прафесіях у нашым раёне ў сферах медыцыны, адукацыі, культуры, прамысловасці і іншых.
У рамках прафарыентацыйнай праграмы ў бліжэйшы час плануецца наведванне і азнаямленне вучняў з установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна.


­Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”
Поделиться: